Немизанский В.Л.

Рогачёв Литературный

Русские стихи
Белорусские стихи
Детские стихи

Каця - Ай

- Каця, ложак засцілай.
- Ай...
- Каця, ў хаце падмятай.
- Ай...
- Каця, боты надзявай.
- Ай...
- За падручнікі сядай.
- Ай...
Верш яшчэ раз прачытай,
Прачытаўшы, адгадай,
Па якой такой прычыне
Звалi Кацю Каця-Ай.


Лапцікі

Ля дарогі, у лясочку,
Сядзеў гномік на пясочку.
Пеў ён несню тоненька,
Браў ён промень сонейка,
На клубок яго матаў,
3 промня лапцікі сплятаў
-Залатыя ланцікі
Для дзяўчынкі Каценькі.


Поля ў поле гоніць поні

Ты не спіш?
Пара на сон.
Ноч
Раскрыла парасон.
А на парасоне тым
Млечны Шлях,
Нібыта дым,
I зімой -
Не толькі ўлетку -
Там квітнеюць
Зоркі-кветкі.
Можа, луг -
Той парасон?
Ты не спіш?
Пара на сон.
А яшчэ на парасоне
Хмаркі дзве,
Як оыццам поні
Са звярынца
Уцяклі
I на неба
Шлях знайшлі.
3 хмарак -
Беленькіх, прыгожых -
Збудавана й агароджа.
Як раскрые всснічкі,
Гляне ясны месячык,
Гляне месяц, ладміргне:
- Поля спіць?
Ці, можа, не?
Спіць.
I бачыць дзіўны сон:
Ноч раскрыла парасон,
I па лузе-парасоне
Поля ў поле
Гонiць поні.


Гуляем у верш

Што за смак
У кашы маннай?
Не шануе Кашу Яна.
- Як не хочаш,
То не еш, Лепш

Давай гуляць у верш.
- Як гуляць?
- А так гуляць:
Да слова
Рыфму падбіраць.
Я кажу табе:
«Шпакі»,
Ты адказваеш: «Ракі»,
Назьшаю слова «Макі»,
Ты адказваеш мне:
«Ракі».
Калі нравільна адкажаш,
За адказ - ва ўзнагароду
-Атрымаеш лыжку кашы.
Згода, Яна?
- Згода! Згода!
- Тады слухай:
Карабель.
- Ну, вядома ж,
Карамель.
- Лыжку кашы –
I далей:
Верабей.
- Паперу клей.
- А варона?
- 3 парасонам.
- А лісіца?
- У спадніцы.
- А вавёрка?
- Плача горка.
- Ну, а кошка?
- Кошка - мышка.

Не хачу з табой гуляць,
Бо ў талерцы
Ані лыжкі
Кашы маннай
Не відаць.
Лепш бяры веласіпед,
Ды на рэчку мы паедзем,
А прыедзем на абед -
Дагуляем на абедзе.


Чамучка

Загадала мама спаць,
Ды не спіцца Тані,
Пачынае задаваць
Таня ёй пытанні:
- Дзе зімуе салавей?
- Скуль бярэцца сухавей?
- А чаму калючы вожык?
- А чаму чарвяк без ножак?
- А чаму не ўдзень, а ноччу
У сцяне цвыркун стракоча?
- А ці хутка ён засне?
- Рыбкі ноччу спядь ці не?
- Спяць даўно,
Скаэала мама,
-Час табе ўжо
Спаць таксама.


Парады старэйшага брата

Я намаляваў ката.
Брат мне кажа: «Смехата!»
Кажа брат мне: «Ой, пацеха!»
Кажа брат: «Памру ад смеху!
Паглядзіце на ката -
У ката няма хваста!»
Я паглядзеў і намаляваў
кату хвост.
Кажа брат мне: «Што такое?»
Брат мне кажа: «Зноў не тое:
Мае кот і хвост, і рот.
Вусы дзе згубіў твой кот?
У цырульні, пэўна, быў ён?
Там вусішчы пагаліў ён?»
Я паглядзеў
і намаляваў
кату вусы.
Зноў жа крывіцца Максім:
«Кот жа змерзнецца зусім.
Мне ката твайго шкада,
Бо штаноў няма ў ката».
Я раззлаваўся
і намаляваў
БРАТА МАКСІМА -
з хвастом,
з вусамі
і ў штанах!


Быль-небыліца

Мышкі з коцікам гуляюць.
Качкі ліску абдымаюць.
Воўк з саоакам, бы радня,
Даглядаюць кураня.
Захапіліся ля рэчкі
Бадмінтонам дзве авечкі.
3 імі - мішка. Смех глядзець,
Як ракеткай 6'е мядзведзь.
Дзе прычына?
Што за дзіва?
Цырк, магчыма, завітаў?
То не дзіва.
Проста Дзіма
Так усё намаляваў.


Каціная школа

Дзіцяняткі-кацяняткі
Дружна ўгору цягнуць лапкі.
Хто сказаў ля дошкі «мяу», -
«Пяць» у дзённік атрымаў.
Напісаў у сшыткку «мяу» -
Зноў пяцёрку атрымаў.
Ой жа, добра ў гэтай школе:
Адно слова - i даволі.
Слова вывучыў - і ўраз
Ты пяройдзеш з класа ў клас.
Хто вучыцца хоча ў школе,
Адрас школы назаву:
Лезь за плотам, перад полем,
У пякучку-крапіву.
Хто пралез і не заплакаў,
Не заенчыў, небарака,
Той і кніжку атрымаў
3 адным словам -
«мяў», «мяў», «мяў».

...


      

Русские стихи
Белорусские стихи
Детские стихи

            


Страница автора


Используются технологии uCoz